Беларусы выйгралі ў Катары ў канадцаў, Кандрацьева выдалілі (відэа)
Таварыскі матч прайшоў у панядзелак у Досе.
Склад нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі: Гутар, Шытаў, Бардачоў, Вярхоўцаў, Вераціла, Драгун (Кісляк, 46), Аляхновіч, Брэсан (Алексіевіч, 81), Пуціла (Паўлаў, 46), Балановіч, Радзівонаў (Хвашчынскі, 81).
У першым тайме гол забіў Радзівонаў (29-я хвіліна), у другім — Хвашчынскі (87-я), які на 81-й хвіліне выйшаў на замену замест Радзівонава. У выніку, лік 2:0 на карысць нашай каманды. Такім чынам, беларускія футбалісты рэабілітаваліся за нядаўняе паражэнне таксама ў таварыскім матчы з Іарданіяй.
Адзначым, што на 65-й хвіліне быў выдалены галоўны трэнер беларускай зборнай Георгій Кандрацьеў, які не пагаджаўся з рашэннем арбітра і актыўна пратэставаў.
На здымках: беларускія футбалісты падчас трэніроўкі на полі спартовай акадэміі "Aspire", дзе прайшоў матч. Фота — bff.by