"Рэал" зноў перамог "Барселону" — 2:1 (відэа)

Лік адкрыў на 6-й хвіліне Бензема, на 18-й Месі лік зраўняў. Пераможную для мадрыдцаў кропку паставіў Рамас на 82-й хвіліне.

У стартавым складзе "Рэала" не было Крышціяну Раналду, ён выйшаў толькі ў другім тайме. Ліянэль Месі выйшаў з першых хвілін, хаця ён толькі пачаў трэніроўкі пасля прастуды.

Гульня чэмпіянату не мела асаблівага значэння — "Барселона" фактычна забяспечыла сабе чэмпіёнства, а "Рэал" змагаецца з "Атлетыка" за "срэбра". Аднак чарговае паражэнне будзе вельмі балючым для "Барсы". Ужо пасля фінальнага свістка здалі нервы ў брамніка Вальдэса і ён за "размовы" атрымаў чырвоную картку.

Як вядома, каманды чакаюць важныя матчы ў 1/8 фінала Лігі чэмпіёнаў. 5 сакавіка мадрыдскі "Рэал" згуляе ў гасцях з англійскім "Манчэстар Юнайтэд", першы матч скончыўся ўнічыю 1:1. "Барселона" згуляе з "Міланам" толькі 12 сакавіка, у першым паядынку італьянскі клуб сенсацыйна выйграў з лікам 2:0.

Нагадаем, зусім нядаўна, 26 лютага, у паўфінале Кубка Іспаніі "Рэал" у гасцях упэўнена перамог "Барселону" з лікам 3:1.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі