Мадрыдскі "Рэал" разграміў у гасцях "Барселону"! (відэа)
Матч 1/2 фінала Кубка Іспаніі каралеўскі клуб выйграў з лікам 3:1 (1:0). Галы на рахунку форварда Раналду — 2 (адзін — з пенальці) і абаронцы гасцей Варана.
Альба здолеў забіць гол прэстыжу ў канцы матча.
Нагадаем, 31 студзеня ў першым матчы "Рэал" і "Барселона" згулялі ўнічыю 1:1. Такім чынам, "Рэал" выйшаў у фінал Кубка Іспаніі.
У чэмпіянаце Іспаніі "Барселона" ўпэўнена лідыруе, "Рэал" займае толькі трэцяе месца. 2 сакавіка яны сустрэнуцца зноў, на гэты раз у Мадрыдзе.