Мінскае "Дынама" прайграла "Сібіры" (відэа, каляндар апошніх 9 матчаў)
На "Мінск-Арэне" ў чацвер прайшоў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
"Дынама" някепска пачало матч, але скончыла яго бязвольна і прайграла з лікам 1:3 (1:0, 0:1, 0:2). Лік адкрыў Джэф Плат на 19-й хвіліне — перахапіў шайбу, прарваўся да брамы сапернікаў і дакладна кінуў (гэта была 100-я шайба "Дынама" ў чэмпіянаце). На 33-й хвіліне вызначыўся Аляксей Капейкін, а на 45-й Ёры Лехцера забіў другую шайбу. На апошняй хвіліне Ёнас Энлунд закінуў шайбу ў пустую дынамаўскую браму.
За матчам назіралі больш за 14 тысяч гледачоў.
Дынамаўцы дзеляць 8-9-я месцы ў Заходняй канферэнцыі разам з "Данбасам" — у іх 56 ачкоў пасля 43 матчаў. Да фінішу гэтага этапу чэмпіянату камандзе Аляксандра Андрыеўскага застаецца яшчэ згуляць 9 матчаў:
19 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Амур" (Хабараўск)
21 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Металург" (Навакузнецк)
24 студзеня
ЦСКА (Масква) — "Дынама" (Мінск)
26 студзеня
"Леў" (Прага) — "Дынама" (Мінск)
28 студзеня
"Слован" (Братыслава) — "Дынама" (Мінск)
30 студзеня
"Дынама" (Мінск) — "Трактар" (Чалябінск)
13 лютага
"Віцязь" (Чэхаў) — "Дынама" (Мінск)
15 лютага
"Дынама" (Мінск) — "АкБарс" (Казань)
17 лютага
"Дынама" (Мінск) — "Салават Юлаеў"
Фота — hcdinamo.by