Сёння пачынаецца абарона мінскай сядзібы БНФ

У чацвер пачынаюцца кругласуткавыя дзяжурствы ў мінскім офісе БНФ. Нагадаем, ЖРЭА Савецкага раёна не працягнула БНФ арэнду памяшкання, якое БНФ займае з пачатку 1990-х гадоў. Тэрмін старой дамовы сканчаецца сёння, таму перспектыва высялення вельмі рэальная.


Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, людзі, якія будуць дзяжурыць і ўначы, паспрабуюць "не дапусціць незаконнага апячатвання офіса".


Аляксей Янукевіч: "Хачу заявіць, што пытанне абароны офісу — гэта пытанне не партыйнае, а пытанне абароны незалежнага асяроддзя. І мы адчуваем адказнасць, каб памяшканне засталося не толькі для нас, а для усіх мастакоў, творчых людзей і нашых палітычных партнёраў".

Паводле Янукевіча, з управы ўчора былі вынесеныя толькі некаторыя рэчы, якія непатрэбныя для працы офісу.  Дарэчы, кіраўніцтвам Партыі БНФ было заяўлена, што нават у цяперашніх умовах штовечар на ўправе будуць праходзіць розныя культурніцкія мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі