"Рэал" — "Манчэстар Юнайтэд" — 1:1
У сераду адбыліся два матчы 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Увагу заўзятараў асабліва прыцягваў паядынак мадрыдскага "Рэала" і англійскага "Манчэстар Юнайтэд". Гульня была роўнай і справядліва скончылася ўнічыю 1:1. На гол Дэніэла Уэлбэка на 20-й хвіліне адказаў дакладным ударам Крышціяну Раналду на 30-й.
У іншым матчы данецкі "Шахцёр" і дортмундская "Барусія" згулялі ўнічыю 2:2.
Матчы ў адказ пройдуць 5 сакавіка.
Нагадаем, у аўторак адбыліся першыя два матчы 1/8 фінала. "Валенсія" на сваім полі прайграла ПСЖ — 1:2, а "Селтык" саступіў "Ювентусу" — 0:3.
19 лютага гуляюць "Арсенал" — "Баварыя", "Порту" — "Малага".
На здымку: лідары атак "Рэала" і "Манчэстара" Раналду і ван Персі. Фота — sport-xl.net