"Дынама" — "Северсталь" — 3:4 (відэа)
На "Мінск-Арэне" ў суботу прайшоў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Мінскае "Дынама" прайграла гасцям з Чарапаўца па булітах — 3:4 (2:1, 0:1, 1:1, 0:0, 0:1).
Шайбы ў нашай каманды закідвалі Джо Павелскі (3-я хвіліна), Збынек Іргл (19-я), Цім Стэплтан (57-я) — усе ў большасці. Адзначым, што ў Стэплтана гэта ўжо 17-я шайба ў цяперашнім сезоне.
У булітнай серыі не здолелі закінуць шайбы Іргл і Стэплтан.
Пасля 36 матчаў каманда Аляксандра Андрыеўскага мае 45 ачкоў і займае ў Заходняй канферэнцыі толькі 10-е месца, таму пакуль не трапляе ў зону плэй-оф.
27 снежня "Дынама" прымае на "Мінск-Арэне" ўкраінскі клуб "Данбас". Пачатак матча а 19-й гадзіне.
Ерэ Каралахці не выпусцяць на лёд да 6 студзеня 2013-га
Фота — hcdinamo.by