Сёння ў Варшаве адбудзецца канферэнцыя "Як дэмакратызаваць Беларусь?"
Яе арганізавалі Польскі інстытут міжнародных справаў і амбасада Брытаніі ў Польшчы. Сустрэча адбудзецца ў гатэлі "Bristol". Інфаспонсар – "Белсат".
Будзе абмеркаваная палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі: цяперашні стан і прагнозы развіцця.
Апрача таго, гаворка пойдзе пра незалежныя няўрадавыя арганізацыі ды медыі ў Беларусі: праблемы працы і метады падтрымкі.
У склад удзельнікаў уваходзяць старшыня руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.