“Тарпеда-БелАЗ” застаецца ў вышэйшай лізе
2 снежня ў матчы ў адказ з “Гарадзеяй” клуб на сваім полі атрымаў бясспрэчную перамогу — 4:0.
Першы, гасцявы матч 29 лістапада скончыўся паразай жодзінцаў — 0:1. Нагадаем, што па выніках цяперашняга сезона “Тарпеда-БелАЗ” было апошнім у турнірнай табліцы чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігі, а “Гарадзея” заняла другое месца ў першай лізе.
Пераможца чэмпіянату Беларусі ў першай лізе — магілёўскі “Дняпро”. Ён аўтаматам прайшоў у эліту і ў наступным сезоне топ-дывізіён айчыннага футболу пашырыцца з 11 да 12 каманд.