Таццяну Севярынец вызвалілі да суда
9 ліпеня а 12 гадзіне пасля ночы ў следчым ізалятары Таццяну Севярынец даставілі ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
Там яна запатрабавала адваката і суддзя Яўген Буруноў перанёс разгляд справы на панядзелак. Пасьля гэтага жанчыну адпусцілі на свабоду, паведамляе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што ўвечары 8 ліпеня маці Паўла Севярынца забралі з дому ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска. Там на яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным шэсці 3 ліпеня.
Разгляд справы Тацяны Севярынец адбудзецца 11 ліпеня ў 14.30.