Тэхагляд падаражэў на 26%

Паводле інфармацыі, размешчанай на сайце Рэспубліканскага унітарнага сэрвіснага прадпрыемства "Белтэхагляд", тэхагляд легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на бензіне, зараз абыдзецца ў 35 700 рублёў з улікам ПДВ, з рухавіком на дызельным або газавым паліве, — 37 800.

Кошт тэхагляду аўтобуса з тэхнічна дапушчальнай масай не больш за 5 т складзе 47 400 руб., з масай больш за 5 т — 47 800 рублёў.

Апошнім разам падвышэнне коштаў на паслугі тэхагляду было ў лютым мінулага года, тады тэхагляд падаражэў на 5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі