Тэнісістка Ілона Крэмень выйшла ў паўфінал турніру ў Эйлаце
У чвэрцьфінальным паядынку беларуска выйграла ў чэшскай тэнісісткі Тэрэзы Сміткавай — 6:3, 1:6, 6:3.
У паўфінальным матчы Ілона Крэмень згуляе ў пятніцу з украінкай Элінай Світолінай, паведамляе БЕЛТА. У першым паядынку адзіночнага разраду беларуска выйграла ў ізраільцянкі Керэн Шлома, а затым узяла верх над прадстаўніцай Аўстрыі Патрысіяй Маер-Ахляйтнер.
У парным разрадзе беларуска Аляксандра Сасновіч і італьянка Карына Дэнтоні выйшлі ў фінал. Яны абыгралі Вікторыю Лар'е і Марыну Занеўскую — 2:6, 6:2, 10:3. У вырашальным матчы беларуска-італьянская пара згуляе з расійска-ўкраінскім тандэмам Ала Кудраўцава —Эліна Світоліна.
Фота — protennis.by