Тэорыя Лукашэнкі не знайшла пацверджання ў Егіпце
Вірус "каляровых рэвалюцый" паражае толькі слабыя краіны. Такую думку выказаў Аляксандр Лукашэнка 21 студзеня на цырымоніі ўступлення на пасаду Прэзідэнта.
Сённяшняя вымушаная адстаўка прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака абвяргае гэтую тэарэтычную выкладку.
Егіпет — найбуйнейшая арабская краіна і адна з самых уплывовых у арабскім свеце. Аб'ём ВУП — больш за 450 млрд. долараў ЗША. У крызісным 2009 годзе рост ВУП склаў 4,3% (у 2008 — 7,5%). Колькасць узброеных сіл — каля 500 тысяч чалавек.