Тэракт у Бостане: беларуская бягуха паспела фінішаваць да выбухаў

Пераказваю вам расповяд Алены сваім бацькам. Яна звязалася з імі па тэлефоне, — паведамляе Еўрарадыё стрыечны брат нашай бягухі Аляксей Зярняк. — Яна паспела скончыць марафон да выбухаў. І пайшла на сустрэчу з сяброўкай. Яны разам прыехалі туды на машыне. Вось у гэты момант яна пачула воплескі. Алена не пацярпела, ёй пашанцавала". 

Еўрарадыё: Як даўно ваша сястра жыве ў ЗША?

Аляксей Зярняк: “Яна з’ехала годзе ў 2001-м. Скончыла там каледж (Rutgers-Newark, знаходзіцца ў Нью-Джэрсі). Залічылі ёй многія адзнакі, якія яна атрымала ў мінскім наргасе. Жыве сястра ў горадзе Хэкенсак, працуе ў кансалтынгавым аддзеле кампаніі Merrill Lynch, якая сёння ўваходзіць у структуру Banc of America. Здаецца, работа звязана з кансультаваннем кліентаў наконт укладання грошай.  Марафонскім бегам яна займаецца даўно, займае месцы ў сваёй узроставай катэгорыі. На рабоце яе за гэта прэміруюць".

Звестак пра нашых бягух няма ні ў Міністэрстве спорту Беларусі, ні ў Федэрацыі лёгкай атлетыкі. Паводле апошняй інфармацыі, яшчэ адна беларуска, Жанна Івашчанка, на Бостанскім марафоне не фінішавала і, магчыма, зусім не бегла. Яе лёс пакуль невядомы.

Жыхар Бостана: Пасля выбухаў не было панікі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі