Выбух у Осла — рэакцыя на перадрук карыкатураў на Махамеда?

Аляксандр жыве ў самым цэнтры нарвежскай сталіцы, выбух прагрымеў літаральна ў 300 метрах ад яго жытла. Ён кажа, што выбуховая хваля была вельмі моцнай - выбіла шкло ў вітрыне на вуліцы Карла Юхана, а гэта даволі далёка ад канцылярыі прэм'ер-міністра.

Увогуле ж сітуацыя вельмі нестандартная для Нарвегіі, кажа Аляксандр. Там ніколі не было тэрактаў і гэтага ніхто не чакаў. Паліцыя ачапіла вялікі раён у цэнтры горада, усе людзі адтуль эвакуяваныя. Жыхароў Осла заклікалі не выходзіць з дамоў. Але Аляксандр усё ж бачыць навокал мінакоў, хаця іх і не так шмат, як звычайна.

У нарвежскіх СМІ мяркуюць, што мішэнню тэрарыстаў мог стаць кіраўнік ураду краіны Йенс Столтэнбэрг. Дзе зараз знаходзіцца нарвежскі прэм’ер, невядома.

Іншая версія, якую абмяркоўваюць медыі: выбух можа быць звязаны з ісламісцкімі арганізацыямі. Нядаўна адна з нарвежскіх газет перадрукавала карыкатуры на Мухамеда. І гэта магло "зачапіць" ісламістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі