Тэрарысты выкарыстоўвалі ў метро "адмысловую выбухоўку" з інтэрнэту

Пры тэракце ў мінскім метро выкарыстоўвалася унікальная выбухоўка, аналагаў якой спецслужбы не ведалі, заявіў старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў журналістам 13 красавіка, перадае РІА Новости.

"У часе тэракту 3 ліпеня (2008 года) у Мінску выкарыстоўвалася выбухоўка, аналагаў якой не ведалі ў ніводнай са спецслужбаў. У часе тэракту ў метро таксама выкарыстоўваліся кампаненты гэтай выбухоўкі", — сказаў Зайцаў.

Па словах старшыні КДБ, злачынцы самі вырабілі выбухоўку. "Гэта была адмысловая выбухоўка", — сказаў Зайцаў.

На пытанне РІА Новости, дзе тэрарысты яе ўзялі, ён адказаў: "У інтэрнэце".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі