Тэрарысты ў нарвежскім летніку дабівалі параненых
Пра гэта распавялі відавочцы, якія здолелі схавацца ад двух стралкоў.
У моладзевым летніку на выспе Утоя пад Осла знаходзілася каля 700 падлеткаў. Цяпер сведкі трагедыі апавядаюць, што тэрарыстаў сапраўды было як мінімум двое і яны вельмі спяшаліся. Нават апісваюць другога нападніка — цёмнавалосы мужчына, які выглядаў як “тыповы нарвежэц”.
Галоўны падазраваны Андэрс Берынг Брэйвік затрыманы. Яго меркаваны паплечнік знік. Насельнікі летніка апавядаюць, што тэрарысты дабівалі параненых дзяцей, якім было 15-16 год. Яны таксама выманьвалі тых, каму ўдалося схавацца.
Дзясяткі параненых у выніку страляліны зараз у лякарні. Стан 20 з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.