Тэрмін дыскваліфікацыі Глеба вызначаць у панядзелак
Паўабаронцу БАТЭ чакае пакаранне за інцыдэнт у часе матчу з “Нёманам”.
Пакуль вядома, што Аляксандр Глеб прапусціць гульню з брэсцкім “Дынама”, якая адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю, інфармуе Прессбол.
17 красавіка барысаўскі БАТЭ гуляў з гродзенскім “Нёманам” і прайграў 1:2. У часе матчу 4-га тура чэмпіянату краіны Аляксандр Глеб беспрычынна ўдарыў Аляксандра Анюкевіча, гульца каманды-суперніка. За гэта Глеба выдалілі з поля. Цяпер дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу павінен вызначыць тэрмін яго дыскваліфікацыі.