Траіх польскіх памежнікаў арыштавалі за хабар ад жыхароў Беларусі

Паводле следства, памежнікі з перахода Тэрэспаль ― Брэст атрымлівалі грошы за пропуск на тэрыторыю Польшчы людзей без неабходных дакументаў. Гэта мог быць пратэрмінаваны пашпарт, пашпарт без візы ці адсутнасць страхоўкі на аўтамабіль.

Мяркуецца, што памер хабару складаў ад 20 еўра. Пра гэта паведамляе Польскае прэсавае агенцтва.

Фота: usovski.livejournal.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі