Трэнер БАТЭ можа ўзначаліць сербскі клуб
Віктару Ганчарэнку прарочаць пасаду галоўнага трэнера клуба "Црвена Звезда".
Пра гэта піша "Прессбол" са спасылкай на сербскія СМІ. Паведамляецца, што кіраўніцтва бялградскага клуба ўжо звярнулася з прапановай да Ганчарэнкі.
Беларускі спецыяліст прыцягнуў увагу "Црвены Звезды" паспяховымі выступамі БАТЭ. У пашыраны спіс на пост галоўнага трэнера клуба таксама ўваходзяць Мілаван Раевац, Віктор Муньёз і Хасэ Марыя Бакеро.
Фота — fcbate.by