Трое чачэнцаў спрабавалі перайсці беларуска-літоўскую мяжу
Дваіх злавілі гродзенскія памежнікі 13 снежня ўдзень усяго ў 400 метрах ад мяжы.
Маладыя людзі 1981 і 1989 года нараджэння імкнуліся ў Еўрасаюз у пошуках лепшай долі, паведамляе БелаПАН. 14 снежня ўначы затрымалі яшчэ аднаго госця з Каўказу, жыхара Грознага 1986 года нараджэння. Ён трапіўся ў рукі памежнікаў блізу пераходу Каменны Лог. Хлопец таксама не хаваў, што хацеў незаконна трапіць у Літву.