Трое ўкраінцаў пацярпелі ў ДТЗ пад Рагачовам
Аварыя адбылася 16 снежня зранку на трасе Віцебск — Гомель. Сутыкнуліся два аўтамабілі “Форд Транзіт”.
Адзін з мікрааўтобусаў быў зарэгістраваны ў Беларусі, а другі ва Украіне. Па адной з версій, кіроўца ўкраінскага аўтамабіля заснуў за рулём і выехаў на сустрэчную паласу. Дакладныя прычыны ДТЗ вызначыць пакуль немагчыма, бо абодва кіроўцы знаходзяцца ў лякарні і не могуць распавесці пра здарэнне.
Ва ўкраінскім аўтобусе, імаверна, знаходзілася шэсць грамадзян гэтай дзяржавы. Ахвяраў няма. Трое ўкраінцаў трапілі ў лякарню, у іх траўмы сярэдняй ступені цяжкасці. Таксама быў шпіталізаваны беларус, жыхар Гомеля — гэта кіроўца беларускага аўтамабіля, перадае БелаПАН.