Тры аквалангісты пакінулі Егіпет без інтэрнэту
У егіпецкім горадзе Александрыя арыштавалі трох чалавек. Іх вінавацяць у тым, што пакінулі краіну без доступу ў інтэрнэт.
Па словах вайскоўцаў, абвінавачаныя пры дапамозе аквалангаў спусціліся на дно мора і перарэзалі кабель SMW-4, з дапамогай якога і забяспечваецца доступ у Сеціва. Пасля гэтага яны паспрабавалі ўцячы, але іх схапілі супрацоўнікі берагавой аховы, перадае РБК.
Абвінавачваныя кажуць, што кабель перарэзалі выпадкова. А на дно апускаліся, нібыта, шукаючы рэшткі караблёў, якія потым можна было б прадаць. Пабачыўшы кабель, яны вырашылі яго скрасці, не здагадваючыся пра яго прызначэнне.
Зараз следчыя мусяць высветліць, ці не ідзе гаворка пра мэтанакіраваны акт сабатажу.
Фота — photo.i.ua