Цела патанулага ў Заходнім Бугу паляка перадалі родным

Знайшлі тапельца праз тры дні, 18 ліпеня, беларускія памежнікі. Цела дасталі з вады і адвезлі ў морг Брэсцкай абласной лякарні, паведамляе БелаПАН.

Загінулы хлопец не ўмеў плаваць. Ён пайшоў на раку купацца разам з сябрамі і проста хадзіў уздоўж берага на невялікай глыбіні. Магчыма, ён трапіў у адну з ям, якіх шмат у гэтым вадаёме, пайшоў пад ваду, але ўсплыць не змог.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі