Ці выпусцяць Севярынца па амністыі?

Палітвязень атрымаў лісты ад Змітра Дашкевіча і Алеся Бяляцкага. Павал кажа, што абодва захоўваюць “баявы дух”, паведамляе Радыё Свабода.

Ліст ад Алеся Бяляцкага быў падрабязны, ажно на дзве старонкі замест звычайнай паштоўкі. Зняволены праваабаронца распавядае, у якіх умовах працуе ў калоніі і піша, што не губляе аптымізму.

Нагадаем, што сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Павал Севярынец быў асуджаны на тры гады абмежавання волі, гэтак званай “хіміі”. Такім чынам яго пакаралі за падзеі 19 снежня 2010 года. Свой тэрмін Севярынец адбывае пры камендатуры вёскі Куплін Пружанскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі