Цяпер з “ВКонтакте”можна даслаць ліст на электронную пошту
Адпаведная функцыя з’явілася на папулярным сайце ў суботу.
Зараз карыстальнікі могуць адпраўляць паведамленні са старонак сацыяльнай сеткі на e-mail, увёўшы адрас у графе «Атрымальнік».
Лісты, адпраўленыя з сацыяльнай сеткі, адзначаюцца тэмай «Гутарка з …». Пры гэтым карыстальнік, які атрымаў паведамленне з сацыяльнай сеткі на свій e-mail, можа адказаць проста з паштовай скрыні.