Турцыя не будзе далучацца да візавых санкцый ЕС супраць Беларусі
Пра гэта заявіў пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джэват Незіхі Азкайа.
Ён адзначыў, што Турцыя, як краіна, якая прэтэндуе на далучэнне да Еўрасаюзу, імкнецца прытрымлівацца прынцыпаў агульнай знешняй палітыкі ЕС. Аднак ў дачыненні да Беларусі робіць выключэнне. Пасол сумняваецца, што ўжыванне санкцый і ізаляцыя краіны з'яўляецца прадуктыўным, паведамляе БелаПАН.