"Тузін Гітоў" упершыню ўзнагародзіць музыкаў

16 верасня ў пабе Графіці адбудзецца вечарынка музычнага парталу “Тузін Гітоў”, якая мусіць сімвалічна падвесці рысу ў музычным сезоне 2010-2011 гадоў. Музыкі-пераможцы выніковага мегатуру “Тузіна” не толькі сыграюць свае сэты, але і атрымаюць узнагароды ад партала і падарункі ад галоўнага партнёра “Тузіна Гітоў” – кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падчас гала-канцэрту на сцэну выйдуць гурты Жнюв, ZnaROCK, Akute і ўкраінскі гурт “Фіолет”, які трапіў у чарт з беларускамоўнай песняй “Месца пакуты”. Весці імпрэзу традыцыйна будзе Алег Хаменка. Арганізатары абяцаюць шмат гасцей на свяце, таму раяць наведвальнікам заўчасна паклапаціцца пра квіткі, кошт якіх – 35 тысяч рублёў. Пачатак у 19.00. Даведкі па тэлефонах velkom і мтс 638-44-44.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі