У абласцях створаць рэабілітацыйныя цэнтры для алкаголікаў

Паводле яго слоў, дзяржаўныя рэабілітацыйныя аддзяленні пачалі адкрывацца ў Беларусі ў апошнія гады. У аддзяленнях вялікая ўвага надаецца псіхатэрапеўтычным і псіхалагічным прыёмам лячэння. Апрача таго, да працы з хворымі па магчымасці прыцягваюцца людзі, якія маюць хімічную залежнасць ад алкаголю або наркотыкаў, але ўстрымліваюцца ад злоўжыванняў дастаткова працяглы тэрмін.

У перспектыве плануецца больш актыўна ўцягваць у працу па лячэнні і прафілактыцы алкагалізму адпаведныя грамадскія арганізацыі, якіх у Беларусі каля 30. Апрача таго, пры жаданні хворы можа звярнуцца ў прыватныя цэнтры. Некаторыя з іх прапаноўваюць працяглую праграму рэабілітацыі, разлічаную на год-паўтара, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі