У алімпійскага чэмпіёна Майкла Фэлпса могуць адабраць медалі

Згодна з правілам, уведзеным сёлета, ніводзін са спартсменаў, які ўдзельнічае ў алімпійскіх спаборніцтвах, з 18 ліпеня па 15 жніўня не мае далучацца да маркетынгавых або рэкламных кампаній, не звязаных з гульнямі.

Скандал разгараецца з-за двух фотаздымкаў, якія з’явіліся ў адкрытым друку і на многіх інтэрнэт-сайтах. На фота дакладна бачныя торбы вядомай французскай маркі Louis Vuitton. На адным фота спартсмен прымае ванну, а торба знаходзіцца пад ёй, а на іншым плывец разам з гімнасткай Ларысай Латынінай. Брэндавая торба знаходзіцца ў яго пад нагамі.

Французскі дом моды абвяргае сваю прыналежнасць да скандалу і заяўляе, што здымкі не з’яўляюцца афіцыйнымі, а былі скрадзеныя ў кампаніі. Прадстаўнікі Фэлпса таксама цвердзяць, што яны не давалі дазволу на публікацыю фота.

Калі віна спартсмена будзе даказаная, ён можа пазбавіцца медалёў, а ён выйграў іх ажно 6 на лонданскай Алімпіядзе.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі