У Аляксандры Герасімені яшчэ адно “срэбра”
Беларуская плыўчыха 4 жніўня заваявала другое месца на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.
Аляксандра паказала вынік 24,28 сек (гэта рэкорд Беларусі) і саступіла пераможцы спаборніцтваў Раномі Крамавід’ё з Галандыі 0,23 сек. А бронзу заваявала яшчэ адна галандка, Марлен Велдус, перадае БЕЛТА.
Для 26-гадовай мінчанкі гэта ўжо другі сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Лондане. 2 жніўня яна таксама паказала другі вынік на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.
На сёння ў беларускай зборнай шэсць медалёў — адзін залаты, два сярэбраныя і тры бронзавыя. Кіраўнік краіны ставіў перад алімпійцамі задачу заваяваць на гэтых Гульнях 25 медалёў.