У Андрэя Мезіна ў "Дынама" можа з'явіцца шведскі канкурэнт

"Ці працягну я кар'еру ў Рызе? Наўрад ці, выглядае на тое, што яны маюць нейкія праблемы з фінансамі. Мной цікавіліся прадстаўнікі мінскага "Дынама" і "Сібіры". На гэтым тыдні я патэлефаную свайму агенту, каб даведацца, як рухаюцца справы", — сказаў Тэлквіст у інтэрв'ю газеце Aftonbladet.

Генеральны дырэктар "Дынама" Аляксей Торбін заявіў учора SPORT.TUT.BY, што другім брамнікам каманды стане "легіянер сур'ёзнага ўзроўню".

У мінулым сезоне Тэлквіст правёў за рыжскае "Дынама" 20 матчаў, адбіўшы 92,2% кідкоў. Раней 31-гадовы галкіпер абараняў колеры "Юргордена" (Швецыя),"Таронта" (НХЛ), "Фінікса" (НХЛ), "Бафала" (НХЛ), "Ак Барса" (КХЛ) і "Лука" (Фінляндыя). Ён таксама выступаў за зборную Швецыі на двух Алімпійскіх гульнях (2002, 2006) і чатырох чэмпіянатах свету (2000, 2001, 2003, 2008).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі