У Англіі ўрачыста адзначаюць 250-годдзе сэндвіча

Першая пісьмовая згадка пра сэндвіч датуецца 1762 годам. Тады Джон Монэгю, чацвёрты граф Сэндвіч, папрасіў прыгатаваць яму страву з кавалкаў хлеба з ялавічынай паміж імі, каб ён мог ёсць, не адрываючыся ад гульні ў карты.

Паводле легенды, партнёры па гульні папрасілі "тое ж самае, што і ў Сэндвіча", пасля чаго назва і прыжылася.

На працягу ўсяго ўікэнда ў горадзе Сэндвіч будуць ладзіцца спаборніцтвы па падрыхтоўцы сэндвічаў. Жыхары таксама будуць паказваць сцэнкі пра тое, як граф Сэндвіч упершыню замовіў папулярную страву, перадае ВВС.

Фота — 2ch.so

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі