У Асіповічах выбіраюць сімвал горада

Гэта павінна быць дэкаратыўная садова-паркавая скульптура, звязаная з гісторыяй горада і стаць яго тварам, паведаміла БелаПАН начальнік аддзелу ідэалагічнай працы Асіповіцкага райвыканкаму Ганна Землянухіна.

Паколькі Асіповічы — вялікі чыгуначны вузел, то не выключана, што сімвал горада будзе нейкім чынам звязаны з чыгункай. Прыём ідэй і прапановаў будзе весціся да 1 сакавіка. Затым журы конкурсу вызначыць пераможцу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі