У Астравецкім раёне прайшлі ператрусы ў мясцовых актывістаў
У Івана Крука канфіскавалі 283 асобнікі газеты "Голос разума".
Паводле яго слоў, гэта адбылося адразу пасля таго, як з Астраўца з'ехаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які праводзіў сустрэчы з жыхарамі Астравеччыны, інфармуе Радыё Свабода.
Ператрус прайшоў і ў доме Міколы Уласевіча ў вёсцы Варняны. Аднак падрабязнасці невядомыя, бо сам Уласевіч удзельнічае ў "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску.