У Астравецкім раёне пратэставалі супраць пабудовы АЭС

Яны сабраліся на месцы будучай беларускай АЭС і разгарнулі транспаранты "Крыем матам ваш Расатам" і "Нас не спыталі!". На фоне інфармацыйнага стэнда і збудаванняў інфраструктуры беларускай АЭС з'явілася сімвалічная ядзерная смерць з рыдлёўкай і плакатам "Будуеце АЭС? Тады я іду да Вас".

Паводле слоў аднаго з актывістаў, гэтым пратэстам маладыя людзі хацелі паказаць, што беларускія грамадзяне не прымалі рашэнні пра будаўніцтва АЭС, распрацоўка катлавана вядзецца ў адсутнасць праекта Астравецкай АЭС, бо замова на праектную дакументацыю была размешчана адначасова з пачаткам работ. Гэты факт, на іх погляд, як і шматлікія парушэнні, якімі суправаджаецца атамная будоўля, павялічвае небяспеку станцыі, адзначае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі