У аўторак — "астэроіднае зацьменне" Зямлі
11 снежня ў 19.53 астэроід 2012 XE54 праляціць недалёка ад нашай планеты — на адлегласці, прыкладна ўдвая меншай адлегласці да Месяца.
Паводле ацэнак навукоўцаў, памер астэроіда, адкрытага ў рамках амерыканскага праекта "Каталіна", можа складаць ад 15 да 50 метраў.
Астэроід пройдзе праз цень Зямлі і выкліча "астэроіднае зацьменне". Ён пачне ўваходзіць у цень у 04.22, а выйдзе прыкладна ў 05.00. На жаль, паназіраць за гэтай з'явай можна будзе толькі з дапамогай спецыяльнага абсталявання.
Па словах навукоўцаў, на зямных працэсах гэтая падзея ніяк не адаб'ецца, паведамляе БЕЛТА.