"Рэал" абыграў у гасцях "Манчэстар Юнайтэд" (відэа)

Нагадаем, у першым матчы 13 лютага ў Мадрыдзе "Рэал" і "Манчэстар Юнайтэд" згулялі ўнічыю 1:1. 

У гасцях мадрыдцы атрымалі валявую перамогу — 2:1. На 48-й хвіліне Серхіё Рамас зрэзаў мяч у сваю браму. Аднак праз 10 хвілін быў выдалены за небяспечную гульню Нані і гаспадары поля апынуліся ў меншасці. На 66-й хвіліне Лука Модрыч, які выйшаў на замену, прыгожым дальнім ударам зраўнівае лік, а на 69-й Крышціяну Раналду выводзіць "Рэал" наперад.  

У іншым матчы дортмундская "Барусія" разграміла данецкі "Шахцёр" з лікам 3:0. У першым матчы каманды згулялі ўнічыю 2:2.

Такім чынам, у чвэрцьфінал выйшлі "Рэал" і "Барусія".

6 сакавіка ў матчах 1/8 фінала сустрэнуцца "Ювентус" і "Селтык" (першы матч — 3:0), ПСЖ і "Валенсія" (2:1).

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі