У Аўстраліі адмянілі шэраг авіярэйсаў з-за чылійскага вулкану

Моцны вецер перанёс вулканічны попел з гары Пуйеуэ ажно на 9400 кіламетраў праз Ціхі акіян да аўстралійскага мацерыка. Таму мясцовыя авіяперавозчыкі лічаць небяспечным рабіць рэйсы ў Тасманію і Новую Зеландыю.

Мяркуецца, што праблемы з авіяпералётамі ў гэтым рэгіёне будуць яшчэ каля тыдня. Раней попел Пуйеуэ выклікаў збоі ў авіязносінах над Паўднёвай Амерыкай, паведамляюць інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі