У Аўстраліі прайшла рэгата на лодках з піўных бляшанак (відэа)
Незвычайная падзея адбылася ў аўстралійскім гарадку Дарвін.
Усе лодкі, якія бралі ўдзел у спаборніцтвах, зробленыя з піўных бляшанак, паведамляе сайт podrobnosti.ua.
У рэгаце некалькі намінацый. Тут ацэньваюць арыгінальнасць і памер лодкі, а таксама майстэрства экіпажа. Суддзяў уразіла сваім дызайнам лодка-малаток.
Дарэчы, у рэгаце прымалі ўдзел і дзеці. Яны майстравалі свае лодкі з бляшанак з-пад безалкагольнага піва.
Аўстралійскай піўной рэгаце ўжо больш за 40 гадоў. Мясцовыя жыхары кажуць, што гэта ня толькі забава, але і спосаб ачысціць узбярэжжа ад смецця.
Фота — note.ucoz.ua