У Аўстрыі працягваецца скандал з візітам Лукашэнкі ў 2002 годзе

Згодна з расследаваннямі журналіста, у 2002 годзе адпачынак Аляксандра Лукашэнкі і яго світы ў Альпах каштаваў аўстрыйскім падаткаплатнікам больш за 200 тысяч еўра, пра якія ішла гаворка ў яго ранейшых публікацыях. Як паведамляе Радыё "Свабода", выявілася, што багата бухгалтарскіх дакументаў — сведчанняў таго шыкоўнага адпачынку проста знікла, без належнай увагі пракуратуры засталіся шмат якія разлікі гатоўкаю.

Тым не менш рахункі, якія трапілі да Рота, сведчаць, што арганізатары адпачынку для Лукашэнкі (Нацыянальны Алімпійскі камітэт і сетка аўстрыйскіх казіно) заплацілі і за 8 жанчынаў, якія спыняліся ў гатэлі. Аўстрыйскі журналіст выказвае падазрэнні, што гэта маглі быць прастытуткі.

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі