У аўтобусе “Мінск-Вільня” знайшлі сапраўдную бомбу

У аўтобусе, які прыбыў з Мінска ў Вільню каля 10 гадзін раніцы, выяўленая магутная выбухоўка. Як распавёў кіраўнік спецпадраздзялення Aras Віктарас Грабаўскас, гэта процітанкавая міна.

У сувязі са знаходкай месца яе знаходжання агароджанае. Сапёры дасталі з міны ўзрывальнік. Дагэтуль невядома, ці была выбухоўка баявой або вучэбнай. Гэта новая бомба, а не спадчына Другой сусветнай вайны. На расійскі навучальных мінах звычайна бываюць спецыяльныя надпісы, на знойдзенай у аўтобусе міне такіх надпісаў выяўлена не было.

Паліцыя Вільні шукае грамадзяніна Беларусі прыкладна 25 гадоў, які падазраецца ў захоўванні небяспечнага груза, піша delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі