У аўторак — да 26 цяпла, дажджы і навальніцы

Удзень ападкі найперш чакаюцца на Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Тэмпература паветра ўначы — 10-16 цяпла, у дзённыя гадзіны — ад 18 на поўначы да 26 вышэй за нуль на поўдні, інфармуе БЕЛТА.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на тыдні прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы, якія працягнуцца да выхадных. Дзённая тэмпература будзе вагацца ад 16 на поўначы да 30 градусаў на поўдні.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі