У Бабруйску канфіскавалі ўлёткі “Народнага сходу”
Сёння мясцовая міліцыя парвяла ператрус у бабруйскім офісе АГП.
У офісе Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы па правядзенні ў Бабруйску “Народнага сходу” і “Антыкрызіснай партыйнай праграме”.
Пра гэта паведаміў старшыня арганізацыі Віктар Бузінаў, інфармуе “Радыё Свабода”. Падставай вобшуку міліцыя назвала тое, што на сядзібе нібыта друкуюцца незаконныя матэрыялы.