У Бабруйску на вуліцы Крылова "закатаюць у асфальт" 4 млрд.

Немалыя бюджэтныя грошы будуць патрачаныя на рэканструкцыю часткі дарогі працягласцю 300 метраў. Пакрыццё дарогі будзе складацца з 35-сантыметровага слою пяску, 15 сантыметраў жвіру, 22 сантыметраў друзу, і трох слаёў асфальту — па 6 сантыметраў кожны! Усяго атрымаецца "пірог" больш за 90 сантыметраў таўшчынёй.

Цікава, што "змаганне" уладаў Бабруйска з вуліцай Крылова ідзе не першы год. У 2009 годзе падчас адной з шматлікіх рэканструкцыяў у дарогу "закапалі" больш за 1 млн. долараў. Напачатку 2011 дарога зноў патрабуе рэканструкцыі.

Бабруйчане добра ведаюць, што прычына разбурэння дарогі ў адсутнасці дрэнажнай сістэмы пад ёй — вада ад дажджоў не сыходзіць з пакрыцця, яно хутка разбіваецца коламі машын. Але ўлады вырашаюць праблему адводу вады на свой лад — дарогу чарговым разам проста закатаюць у асфальт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі