У Бабруйску па дзіцячых садках "гастралюе" батлейка
Лялечны тэатр стварылі супрацоўнікі Бабруйскага краязнаўчага музею на ўзор беларускай батлейкі XVII стагоддзя.
Бабруйская батлейка двух'ярусная. Яе рабілі паводле выявы батлейкі з архіваў Мінскага тэалагічнага інстытута, паведамляе "Бобруйский курьер".
У рэпертуары бабруйскай батлейкі — спектаклі на біблейскія тэмы, а таксама інтэрмедыі — сатырычныя сцэнкі з гарадскога жыцця. Галоўныя героі паказаў адпавядаюць персанажам беларускіх гарадоў мінулых стагоддзяў.