У Бабруйску на Вадохрышча зладзілі ярдань для міліцыянтаў
Купель у Бярэзіне размяшчалася каля лодачнай станцыі.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", ярдань была арганізаваная даволі кепска: не было сходняў, насцілу з саломы, распранальні.
Некаторыя жанчыны прасіліся ў супрацоўнікаў лодачнай станцыі, каб іх пусцілі перапрануцца. Але ім адмовілі. А вось супрацоўнікам міліцыі дазволілі пераапрануцца ў камфортных умовах.
Летась на гэтым жа месцы стаяла агульная распранальня з абагрэвам. Бабруйчане дзівяцца, чаму сёлета нехта палічыў, што камфортныя ўмовы патрэбныя толькі міліцыянтам.
Фота — severinform.ru