У Балгарыі пачалося змаганне супраць самазабойстваў і песімізму
На працягу трох дзён у краіне будуць праводзіцца адмысловыя набажэнствы.
Робіцца гэта на просьбу прэзідэнта краіны Расэна Плеўнеліева, які заклікаў грамадзян да барацьбы супраць песімізму і хвалі самазабойстваў.
Нагадаем, напярэдадні ў Балгарыі 7 чалавек здзейснілі акты самаспалення, пратэстуючы супраць галечы і карупцыі ў краіне. Пяць чалавек памерлі, двое знаходзяцца ў цяжкім стане. Паводле неафіцыйных звестак, сёлета спалілі сябе ўжо 200 балгар.
"Балгары, нам патрэбныя вера і надзея для пераадолення цяперашніх цяжкасцяў. Вера захоўвала нашу краіну на працягу стагоддзяў. І цяпер яна дапаможа нам зноў паверыць у нашы сілы і ў нашу будучыню", — сказаў прэзідэнт.
Як паведамляе ВВС, у набажэнствах пагадзіліся ўзяць удзел святары розных веравызнанняў.
Ніхто не захацеў купіць Rolex праваслаўнага мітрапаліта
Недалёка ад будынкаў МУС і КДБ "забаранілі" песімізм (фота)
Фота — delfi.lv