У Бангладэш чакаюць, што Беларусь інвестуе мільярд долараў

“Беларускі ўрад можа выдзеліць інвестыцыі на суму мільярд долараў”,  — піша выданне The Dailystar.

Мяркуецца, што грошы пойдуць у сельскую гаспадарку, жывёлагадоўлю, гатовую прадукцыю, прадукты харчавання і лёгкую прамысловасць краіны.

“Дэлегацыя Беларусі выказала цікавасць да выкарыстання патэнцыялу краіны ў галіне вытворчасці і захавання малака ды малочных прадуктаў, завода сухога малака, а таксама вытворчасці прадуктаў харчавання буйной рагатай жывёлы, ветэрынарных і медычных прэпаратаў для птушак”, — перадае The Daily Star словы сакратара аддзела развіцця сельскай гаспадаркі і кааператываў Міхір Канці Маюмдэр.

Тым часам міністр мясцовага самакіравання развіцця сельскіх раёнаў Джагандзір Кабір Нанок лічыць, што “супрацоўніцтва з беларускім урадам паскорыць эканамічнае развіццё Бангладэш”.


Варта адзначыць, што ў беларускую дэлегацыю сярод іншых уваходзілі амбасадар нашай краіны ў Індыі Віталь Прыма, а таксама генеральны дырэктар Слуцкага сыраробчага камбіната Анатоль Сцяцко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі