У Баранавічах забаранілі пікет да Дня Волі

Пікет Сырыца планаваў правесці 25 сакавіка ў Старым парку ў Баранавічах. Ён хацеў праінфармаваць гараджанаў, што "25 сакавіка 1918 года беларусы самі стварылі і абвясцілі незалежнасць сваёй дзяржавы, а Беларуская Народная Рэспубліка — гэта той дзяржаўны падмурак, на якім выраслі БССР і сучасная Беларусь".

Як паведамляе сайт intex-press.by, чыноўнікі паведамілі Віктару Сырыцы, што ён парушыў артыкул 5 закона "Аб масавых мерапрыемствах” і чацвёрты пункт рашэння Баранавіцкага гарвыканкама ад “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы". У лісце традыцыйна не паведамляецца, што канкрэтна парушыў заяўнік.

А вось сталічныя ўлады сёлета дазволілі правядзенне ў Мінску вулічных акцый да Дня Волі ў нядзелю 24 сакавіка. Збор удзельнікаў прадугледжаны а 12-й гадзіне перад кінатэатрам “Кастрычнік”. Адсюль шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парка Дружбы народаў, дзе ў 14.00 адбудзецца мітынг.

Аргкамітэт святкавання Дня Волі: нацыянальную сімволіку можна прыносіць

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі